БЕЛ Ł РУС

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

12.07.2025 / 17:26

Nashaniva.com

«Ён зламаў мне нос пасля таго, як я сказала, што канчаткова падаю на развод».

Мэрыем Герасіменка. Скрыншоты сторыс

Спявачка Мэрыем Герасіменка расказала ў інстаграме, што на працягу двух гадоў яе збіваў муж.

«Люты… Ён прыраўнаваў, што ў ліпені я папрасіла нашага знаёмага падвезці мяне да бара («Банкі-бутылки» тады), паколькі мы жывем побач. Натуральна пасля ён вельмі выбачаўся», — піша спявачка.

Нейкі час таму яны з мужам разышліся і жылі асобна чатыры месяцы.

«Але я яго вярнула ў маі, бо ён трапіў у татальную бяду, і без мяне як жонкі ў Польшчы яму б ніхто не дапамог. Я скончыла адпачынак на Маёрцы на тыдзень раней і прыехала», — дзеліцца Мэрыем.

Яна публікуе свае ранейшыя фота пасля збіцця.

Падзяліцца гэтай гісторыяй яна рашыла пасля таго, як муж зламаў ёй нос.

«Ён зламаў мне нос пасля таго, як я сказала, што канчаткова падаю на развод і больш быць разам не бачу сэнсу і не хачу», — піша спявачка і паказвае ў відэа, што цяпер на носе ў яе павязка.

4 красавіка 2024 года Мэрыем пабралася шлюбам з Антонам. Мужчына — грамадзянін Расіі, але з дзевяцігадовага ўзросту жыў у Беларусі. Ён быў дэпартаваны за адмову ад дачы паказанняў на Мэрыем. З лета мінулага года пара жыла ў Варшаве.

Праз год, у красавіку 2025 года, Мэрыем шчыра расказала пра разыход з мужам.

«Усе думалі, што гэта нейкая ідэальная гісторыя кахання, якая прайшла ўсе абставіны эміграцыі. Давайце будзем шчырымі (мы ўжо дарослыя з вамі дзяўчынкі і хлопчыкі): нічога не бывае ідэальным. Эміграцыя вельмі моцна б'е па менталцы. Камусьці цяжэй, камусьці складаней. Так, мы зараз не разам, [але] мы ў выдатных адносінах», — дзялілася яна.

Чытайце таксама:

Спявачка Мэрыем Герасіменка шчыра расказала пра разыход з мужам праз год пасля вяселля

«Пратасевічам я не буду». Спявачка Мэрыем у СІЗА дала інтэрв'ю Ксеніі Лебедзевай — але яго так і не паказалі

Спявачку Мэрыем затрымлівалі губазікаўцы. «Пасля маімі карткамі расплачваліся два месяцы — амаль 900 еўра»

Каментары да артыкула