Беларусаў падзяляе не толькі згушчонка. Гурт Leibonik выпусціў песню пра іншыя жыццёвыя дылемы
«У нас не будзе вяселля і паездкі ў Балгарыю, бо я люблю «Лідскае», а ты «Аліварыю».
Кадр з кліпа LAVIS
Гурт Leibonik прэзентаваў песню пра каханне LAVIS (абыграны выраз Love is).
«Гэта песня пра Глыбокае, Дабро і карпускулярна-хвалевы дуалізм. Хаця што тут тлумачыць, самі ўсё паслухаеце.
Гэта яшчэ адна песня пра каханне. Такі ўжо монаміф. Такі шлях героя», — напісаў у сацсетках лідар гурта Сяргей Башлыкевіч.
У песні з гумарам абыграны беларускія дылемы. Напрыклад, ёсць такія радкі:
«Ты замовіла піва, і як гром сярод неба
Я зразумеў: ты не тое што трэба,
У нас не будзе вяселля і паездкі ў Балгарыю,
Бо я люблю «Лідскае», а ты «Аліварыю».
І, канечне, не абышлося без вечнай спрэчкі беларусаў пра згушчонку — глыбоцкая ці рагачоўская.
«Напішу апавяданне найсумнейшае на свеце,
Дзе з Глыбокага Мантэкі — з Рагачова Капулецці».
Чытайце таксама:
Гурт Leibonik выпусціў жыццёвую песню — пра выпускны
Гурт Leibonik выпусціў новую песню, прысвечаную загінулым патрыётам