БЕЛ Ł РУС

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

12.07.2025 / 9:0

Nashaniva.com

У пачатку мая Раман Пратасевіч хваліўся, што пайшоў на курсы барменаў. Цяпер ён знайшоў працу і пахваліўся гэтым у анкеце для знаёмстваў.

Анкета Рамана Пратасевіча ў праграме Boo

Блогер Раман Пратасевіч скончыў курсы барменаў і ўладкаваўся на працу ў бар.

Мяркуючы па ягонай анкеце ў чаце знаёмстваў у праграме Boo, ён працуе ў бары «Бутлегер», які знаходзіцца ў цэнтры Мінска, на скрыжаванні вуліц Камсамольская і Інтэрнацыянальная, 16.

Гістарычны будынак па Інтэрнацыянальнай, 16, дзе можна знайсці «Бутлегер», вядомы як Дом Ліўшыца. Гэта мадэрновае блакітнае трохпавярхове збудаванне, якое паўстала ў 1890 годзе.

Дом Ліўшыца. Фота: Аксана Кірсанава — CC BY-SA 3.0, commons.wikimedia.org

«Бутлегер» мае ў водгуках на «Яндэксе» найвышэйшы рэйтынг: 5,0. «Гэта бар закрытага тыпу, дзе вельмі смачныя кактэйлі і незвычайны антураж. Адноўлена атмасфера Амерыкі 30-х гадоў», — піша наведвальніца. Іншыя адзначаюць, што знайсці ўстанову не так проста, уваход знаходзіцца ў краме кветак, і бар ніяк не выдае сябе.

Што да Пратасевіча, то пра сябе ён піша, што курыць, троху выпівае, у бога не верыць і не гей. Сярод моваў, якімі валодае, называе рускую, англійскую і польскую:

«Бармэн і коткабацька. Магу расказаць процьму цікавых гісторый пра ўсё на свеце. Умею слухаць і падтрымліваць. Люблю цяжкую музыку, каву, татуіроўкі і прыгоды», — сказана ў анкеце.

Цікава, што яшчэ ў чэрвені ў інтэрв'ю «Спутніку» Пратасевіч на пытанні пра жонку не казаў, што яны разышліся, наадварот — дзяліўся, што ў сям'і гатуе ён і яны абое не любяць супы.

Чытайце таксама:

Пратасевіч зноў рашыў змяніць прафесію

Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»

Пратасевіч напісаў велічны пост пра «найцяжэйшую дыстрафію» і «караняплод»

Каментары да артыкула