БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз хоча ўвесці гнуткую столь цаны на расійскую нафту

11.07.2025 / 22:55

Nashaniva.com

Еўрапейскі саюз абмяркоўвае магчымасць увядзення новага фармату абмежаванняў на расійскую нафту. Замест фіксаванай цаны, як цяпер, прапануюць зрабіць «плаваючую столь» — гэта значыць, каб цана на расійскую нафту была заўсёды на 15% ніжэйшая за сусветную, піша Bloomberg.

Фота ілюстрацыйнае

Прапануецца пераглядаць гэтую столь раз на тры месяцы. На першым этапе мяркуецца знізіць бягучую мяжу з $60 да $50 за барэль.

Раней такім зменам супраціўляліся краіны, залежныя ад марскога транспарту — Грэцыя, Мальта і Кіпр. Але цяпер яны нібыта гатовыя разглядаць новыя прапановы.

Ранейшую фіксаваную столь моцна крытыкавалі, бо яна дрэнна працавала. Але менавіта на яе аснове ЕС увёў шэраг іншых санкцый супраць расійскага нафтавога экспарту.

Пакуль што новая сістэма яшчэ не ўзгодненая, але яна можа стаць часткай 18-га пакету санкцый. Цяпер яго блакуе Славакія — урад Фіца патрабуе або вярнуць ім расійскі газ або даць за яго кампенсацыю.

Акрамя таго, шмат будзе залежаць ад пазіцыі ЗША. Дональд Трамп пакуль што не праяўляў асаблівага энтузіязму ў падтрымцы такіх крокаў.

Чытайце таксама:

Сенатар Грэм: Трамп падтрымаў новыя санкцыі супраць Расіі

ЗША выступаюць супраць зніжэння «цэнавай столі» на расійскую нафту

Еўрасаюз хоча ўвесці поўную забарону на закупку прадуктаў з расійскай нафты

Прыбытак расійскай «Раснафты» зменшыўся амаль на 60%

Трампавы мыты вызвалілі расійскую нафту ад заходніх санкцый

Каментары да артыкула