БЕЛ Ł РУС

З пачатку года ў Беларусі патанулі 136 чалавек

11.07.2025 / 22:39

Nashaniva.com

З пачатку 2025 года ў Беларусі патанулі ўжо 136 чалавек, сярод якіх — 10 дзяцей. Пра гэта паведаміў падчас прэс-канферэнцыі начальнік Цэнтра ўзаемадзеяння з грамадскасцю і СМІ МНС Максім Клачко.

Чыноўнік падкрэсліў, што купацца варта толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, якія прайшлі праверку спецыялістаў — такіх месцаў у краіне цяпер 494. Паводле яго слоў, 99% выпадкаў утаплення адбываюцца менавіта там, дзе няма належных умоў для бяспечнага адпачынку.

Таксама Клачко паведаміў, што з пачатку года на пажарах загінулі 324 чалавекі, у тым ліку 4 дзяцей. Для параўнання — летась за той жа перыяд загінулі 283 чалавекі.

Ён звярнуў увагу, што дарослыя павінны быць прыкладам для дзяцей і сачыць за імі, бо ў большасці выпадкаў няшчасныя выпадкі з дзецьмі адбываюцца менавіта з-за недагляду з боку дарослых.

Чытайце таксама:

У Дзвіне пад Віцебскам патануў 10-гадовы хлопчык

За вялікія выходныя патанулі 12 чалавек, 14 чалавек выратавалі

У Рэчыцкім раёне патануў 12-гадовы хлопчык

На возеры ў Гомелі патанула 21-гадовая дзяўчына

У Астраўцы ў калодзежы ліўнёўкі патануў 6-гадовы хлопчык

Каментары да артыкула