Мінчукі набылі тур у Турцыю, але толькі страцілі грошы
У Мінску 38-гадовы мужчына планаваў адпачынак за мяжой разам з жонкай, але стаў ахвярай махлярства, калі спрабаваў набыць тур у Турцыю праз сацсеткі.
Фота ілюстрацыйнае
У інтэрнэце ён знайшоў старонку, дзе прапаноўвалі турыстычныя паслугі. Звязаўшыся з прадстаўніком «турагенцтва», атрымаў прапанову «гарачага тура» ў Турцыю па нібыта выгаднай цане.
Мінчук згадзіўся і, паводле ўмоў дамовы, пералічыў поўную перадплату — 6000 рублёў. Але праз некаторы час сувязь з прадстаўніком перапынілася, перапіска была выдалена. Тады мужчына зразумеў, што яго ашукалі, і звярнуўся ў міліцыю.
Па факце махлярства распачалі крымінальную справу.
Чытайце таксама:
Махляр пры дапамозе ШІ выдаў сябе за Марка Рубіа і звязаўся з трыма міністрамі замежных спраў
«Не хацелі пакутаваць з беларускімі картамі на Booking». А ў выніку ледзь не трапілі на 400 еўра