БЕЛ Ł РУС

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі

11.07.2025 / 19:11

Nashaniva.com

11 ліпеня падчас міжнароднай канферэнцыі ў межах «Славянскага базару» ў Віцебску дзяржаўны сакратар «Саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расіі Сяргей Глазьеў заявіў, што ў планах ёсць распрацоўка ўласнага штучнага інтэлекту, які будзе грунтавацца на традыцыйных каштоўнасцях, зразумелых і блізкіх для грамадзян Беларусі і Расіі, піша БелТА.

Удзельнікі канферэнцыі. Фота: БелТА

Паводле слоў Глазьева, сучасная моладзь найчасцей карыстаецца замежнымі чат-ботамі, распрацаванымі ў ЗША ці Кітаі, і не заўсёды ўсведамляе, што змест і прынцыпы гэтых сістэм могуць уплываць на свядомасць і быць схільнымі да маніпуляцый.

Менавіта таму ў «Саюзнай дзяржаве» ставіцца задача стварыць свой, надзейны штучны інтэлект, які будзе, маўляў, адпавядаць нацыянальным і маральным каштоўнасцям і служыць інструментам для атрымання праўдзівай і аб’ектыўнай інфармацыі.

Таксама Сяргей Глазьеў адзначыў, што культурная палітыка Саюзнай дзяржавы павінна быць не фармальнай, а заснаванай на ўдзеле моладзі і спалучэнні традыцый з сучаснасцю.

На заканчэнне ён паведаміў пра ініцыятыву стварыць новы інтэрнэт-партал «Будучыню ствараем разам», дзе моладзь зможа дзяліцца сваімі ідэямі і бачаннем будучыні «Саюзнай дзяржавы».

Чытайце таксама:

Заснаваны беларусам стартап выпусціў ШІ-браўзер

Сацыяльныя сеткі робяцца галоўнай крыніцай навін, і гэта выгадна палітыкам-папулістам

Махляр пры дапамозе ШІ выдаў сябе за Марка Рубіа і звязаўся з трыма міністрамі замежных спраў

Каментары да артыкула