БЕЛ Ł РУС

У Гомелі з'явіўся сквер Міліцыі. Гараджан не пыталіся нават фармальна

10.07.2025 / 23:26

Nashaniva.com

У Гомелі з'явіўся новы сквер, які назвалі скверам Міліцыі, прычым без папярэдняга грамадскага абмеркавання, піша «Флагшток».

Фота: «Гомельские ведомости»

Жыхары горада даведаліся пра гэта ўжо пастфактум, калі ў гарадской прэсе паведамілі, што на вуліцы Галавацкага пачалося ўпарадкаванне сквера з адпаведнай назвай.

Пры гэтым яшчэ 8 ліпеня газета «СБ. Беларусь сегодня» пісала, што разглядаюцца два праекты — скверы Энергетыкаў і Міліцыі. Але ўжо ў той жа дзень мясцовыя ўлады паведамілі, што «сквер Міліцыі» на Галавацкага — гэта ўжо вырашаны факт. Грамадскага абмеркавання, як гэта было, напрыклад, у 2024 годзе пры наданні назвы «сквер Ратавальнікаў», не праводзілася.

На гэтым месцы раней была так званая «алея міліцыі», адкрытая ў 2024 годзе каля новага будынка РАУС. Тады там пасадзілі 50 чырвоных клёнаў і паставілі памятны знак — таксама без удзелу грамадскасці.

Фота: «Гомельские ведомости»

Цяпер на пустцы пракладаюць пешаходную сцежку, укладаюць плітку, абяцаюць дадаць дрэвы і паставіць лаўкі. 

Чытайце таксама:

У Гомелі паставілі памятны знак праваслаўнаму архіепіскапу

БПЦ аслупавала сквер у гістарычным цэнтры Гомеля

У Гомелі скульптуру Гулівера заменяць на скульптуру ратавальніка

Каментары да артыкула