У Мінску пачалі будаваць аўтадарогу з Калодзішчаў у Калодзішчы
Партал Калодзішчы.Інфо паведамляе: пачаліся работы па будаўніцтве дарогі ад жылога комплексу «Зялёная гавань» у напрамку асноўнай часткі аграгарадка Калодзішчы, піша Blizko.by.
Гэтая аўтадарога цікавая тым, што ідзе з Калодзішчаў у Калодзішчы праз Мінск. Бо фізічна Зялёная Гавань знаходзіцца ўнутры Мінска, але адміністрацыйна — не. Гэта такі эксклаў унутры межаў Мінска: вакол — сталіца, унутры Мінскі раён. Вось гэты зафарбаваны сінім участак і ёсць Зялёная Гавань.
Прычым гэтая ўнутраная тэрыторыя і Зялёная Гавань фармальна таксама адносяцца да Калодзішчаў: вуліцы Кляновая Алея і Сасновы Бор, Сярэбраны Лес і Лавандавая, Бярозавая Алея і Лясныя Азёры, Чарнічны праезд і бульвар Зялёнай Гавані адміністрацыйна з'яўляюцца менавіта Калодзішчамі.
Цяпер работы ідуць вось на гэтым участку:
Від на ўчастак дарогі з боку асноўнай часткі Калодзішчаў:
Відаць, што цяпер рыхтуюць аснову для ўкладкі асфальту:
Від з боку Зялёнай Гавані:
Вядома, што гэта будзе аднапалосная дарога: па адной праезнай частцы ў кожны бок. Таксама атрыманае папярэдняе ўзгадненне на запуск грамадскага транспарту ў жылы комплекс.
Чытайце таксама:
Пад Мінскам з'явіцца новая дарога. Яе кошт ацэньваецца ў мільён долараў