БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Глеб не выказвае публічнай нязгоды з Лукашэнкам, бо гэта можа пацягнуць наступствы для яго сям'і

10.07.2025 / 14:47

Nashaniva.com

Вось якія аргументы прыводзіў адвакат футбаліста палякам, каб яны знялі з яго санкцыі.

Аляксандр Глеб. Фота: БелТА

У рашэнні Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы аб адмове былому футбалісту зборнай Беларусі Аляксандру Глебу ў выключэнні яго з нацыянальнага санкцыйнага спісу прыводзяцца асобныя цытаты з ліста адваката Мацея Балажынскага, які прадстаўляе спартсмена.

Адвакат адзначае, што «дзейнасць, якую вядзе Заяўнік, не носіць палітычнага характару» і тлумачыць:

«У сувязі з каляспартыўным характарам гэтай дзейнасці Аляксандр Глеб імкнецца захоўваць палітычны нейтралітэт. З улікам сітуацыі і палітычнага рэжыму ў Беларусі ён не выказвае публічна свайго непрыязнага стаўлення да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, бо гэта магло б мець прамыя наступствы для асабістага і прафесійнага жыцця яго і яго сям’і».

Аднак, як падкрэслівае адвакат, «Глеб не з’яўляецца прыхільнікам расійскай агрэсіі супраць Украіны і не падтрымлівае ваенны канфлікт ва Украіне, у тым ліку падтрымку, якую аказвае Расіі Беларусь. Ён выказвае надзею на як мага хутчэйшае завяршэнне дадзенага канфлікту».

Балажынскі даводзіць, што «знаходжанне Глеба на тэрыторыі Польшчы і ў шэнгенскай зоне не ўяўляе пагрозы для бяспекі і міжнароднай пазіцыі як Польшчы, так і Еўрасаюза ў цэлым».

Чытайце таксама:

Аляксандр Глеб папрасіў выключыць яго з санкцыйнага спісу Польшчы і атрымаў адказ

Аляксандр Глеб прыехаў з пралукашэнкаўскім «Марафонам адзінства» ў Мазыр

Як пабрацца шлюбам з зорным футбалістам? Жонка Аляксандра Глеба распавяла, як настойліва дабівалася яго

Каментары да артыкула