БЕЛ Ł РУС

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі

10.07.2025 / 12:11

Nashaniva.com

50-гадовага палкоўніка СБУ невядомы расстраляў у цэнтры Кіева з пісталета з глушыцелем.

Фота, якое распаўсюдзілі расійскія каналы, блізкія да сілавікоў

У раёне 9:00 невядомы падбег да 50-гадовага Івана Вароніча на вуліцы і пяць разоў стрэліў з пісталета з глушыцелем. Пасля чаго ўцёк. Палкоўнік атрымаў цяжкія раненні і памёр на месцы, пішуць расійскія каналы, блізкія да сілавікоў. 

Вароніч займаў пасаду старшага аператыўнага супрацоўніка 1-га аддзела 16-га ўпраўлення ЦСА (цэнтра спецыяльных аперацый).

Імя забітага называюць расійскія каналы. Яны ж пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі.

Паліцыя Кіева пацвердзіла, што ў Галасееўскім раёне выяўлена цела мужчыны з агнястрэльнымі раненнямі, але не стала ўдакладняць іншыя падрабязнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула