БЕЛ Ł РУС

Wargaming прыпыніў працу офіса ў Кіеве

9.07.2025 / 22:59

Nashaniva.com

Сузаснавальнікі Wargaming Віктар Кіслы і Мікалай Кацалапаў прыпынілі дзейнасць даччынай кампаніі ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў картцы «Варгеймінг Юкрэйн» на ўкраінскім партале для праверкі контрагентаў YouControl. Прычыны не ўдакладняюцца, піша Devby.io.

Юрыдычная асоба, якая кіруе цэнтрам распрацоўкі ў Кіеве, знаходзіцца «ў стане спынення».

Рашэнне было прынята ў студзені гэтага года ўласнікамі Wargaming Group Кіслым і Кацалапавым, якім належыць 75% і 25% доляў адпаведна. Першапачаткова яно разлічвалася на тры месяцы, да канца красавіка, але згаданы статус дагэтуль у сіле.

Пасля пачатку вайны ва Украіне Wargaming падзяліў бізнэс на расійска-беларускі («Леста гульні») і міжнародны сегменты, а таксама запускаў розныя праекты ў падтрымку жыхароў Украіны і вайскоўцаў. Гэта стала падставай для прызнання ўладальніка «Лесты» Маліка Хатажаева і Віктара Кіслага «экстрэмісцкім аб'яднаннем» у Расіі і перадачы кампаніі пад кантроль дзяржавы. Пазней у Беларусі была распачатая спецвытворчасць супраць Кацалапава, якога ўлады залічылі да «экстрэмістаў» у канцы 2022 года.

Кампанія «Варгеймінг Юкрэйн» была створана ў 2016 годзе. Мяркуючы па адкрытых даных, у 2024 годзе яна спрацавала ў мінус. У мінулым у Wargaming таксама быў офіс у Харкаве. Яго закрылі ў 2015 годзе.

Чытайце таксама:

Суўладальніка «Варгеймінга» Мікалая Кацалапава абвінавачваюць у данатах апазіцыйным структурам на сотні тысяч даляраў

КДБ унёс суўладальніка Wargaming у спіс «тэрарыстаў»

Кіслы звальняў супрацоўнікаў «Варгеймінга», якія падтрымалі напад Расіі на Украіну

Каментары да артыкула