БЕЛ Ł РУС

Аб'яднаны пераходны кабінет прызналі ў Беларусі «тэрарыстычнай арганізацыяй»

9.07.2025 / 17:21

Nashaniva.com

Рашэнне прыняў Вярхоўны суд па заяве генпракурора Андрэя Шведа, паведаміла прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Адно з пасяджэнняў Аб'яднанага пераходнага кабінета 

Заяву аб прызнанні Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі «тэрарыстычнай арганізацыяй» Андрэй Швед падаў у канцы красавіка.

«Удзельнікі кабінета на рэгулярнай аснове арганізуюць зборы грошай, закупляюць сродкі паражэння і іншую маёмасць у інтарэсах тэрарыстычнай арганізацыі — палка імя Кастуся Каліноўскага, тым самым яны непасрэдна фінансуюць тэрарыстычную дзейнасць. Устаноўленыя факты датычнасці членаў фарміравання і да функцыянавання тэрарыстычнай арганізацыі BYPOL», — заявілі тады ў Генпракуратуры.

Чытайце таксама:

Фэйкавая журналістка «Новая газета Еўропа» спрабавала ўзяць інтэрв’ю ў Паўла Латушкі

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных спраў Літвы. Размова ішла па-беларуску

«Мы працуем, каб вызваленні сталі сістэмнымі, а не спарадычнымі». Вячорка адказаў Краўцову

Каментары да артыкула