БЕЛ Ł РУС

На лідара «Палаца» Алега Хаменку завялі крыміналку за супрацу з медыя

9.07.2025 / 15:20

Nashaniva.com

Музыкант прызнаны палітвязнем.

Фота: Onliner.by

Лідар беларускай групы «Палац» Алег Хаменка прызнаны палітвязнем.

Як паведамляюць праваабаронцы, у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за супрацоўніцтва з незалежным беларускім медыя, якое знаходзіцца ў спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў».

Невядома, які канкрэтна артыкул яму інкрымінуецца, але звычайна ў такіх сітуацыях можа пагражаць як хімія, так і калонія.

Музыку затрымалі ў чэрвені 2025 года ў Мінску.

Алег Хаменка — музыка, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, культуртрэгер, прадзюсар. Лідар фолк-мадэрн гурта «Палац». У складзе музычнага калектыву здымаўся ў мастацкім фільме «Анастасія Слуцкая».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула