БЕЛ Ł РУС

Фэйкавая журналістка «Новая газета Еўропа» спрабавала ўзяць інтэрв’ю ў Паўла Латушкі

9.07.2025 / 14:33

Nashaniva.com

19 чэрвеня прэс‑служба Народнага антыкрызіснага ўпраўлення атрымала запыт на інтэрв’ю ў Паўла Латушкі ад чалавека, які прадставіўся журналісткай выдання «Новая газета Еўропа» Ірынай Гарынай.

У запыце прапаноўваўся ўдзел у здымках поўнаметражнага дакументальнага фільма пра супраціў Еўропы агрэсіі з боку Расіі і Беларусі, паведамляе прэс-служба палітыка.

Пасля прапановы прэс‑службы НАУ перайсці ў месенджар для верыфікацыі і далейшай камунікацыі, чалавек, які пісаў з адрасу garinairinaeurope75@gmail.com, спыніў камунікацыю.

Як удалося высветліць, журналістка з такім імем сапраўды працуе ў «Новая газета Еўропа», аднак яна ніякіх запытаў на інтэрв’ю з Паўлам Латушкам і здымкі фільма не накіроўвала.

Больш за тое, у Facebook выяўлены фэйкавы акаўнт журналісткі Ірыны Гарынай, створаны яшчэ ў 2022 годзе. Першая публікацыя на гэтай старонцы датавана снежнем 2022 года, што можа сведчыць пра мэтанакіраваную і загадзя спланаваную аперацыю — верагодна, з боку спецслужбаў.

Адметна, што напярэдадні ў Офіс Святланы Ціханоўскай таксама прыходзілі невядомыя, што прадставіліся журналістамі таго ж выдання і адсылалі аналагічны запыт з таго ж адрасу электроннай пошты, што і ў адрас НАУ. Як высветліла «Люстэрка», яны былі наняты праз Telegram ананімнымі заказчыкамі нібыта для інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай.

Дзеянні фэйкавых журналістаў, такіх як нібыта Ірына Гарына, — гэта не паасобныя правакацыі, а частка адладжанай сістэмы гібрыдных аперацый спецслужбаў, зазначаецца ў тэлеграм-канале палітыка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула