БЕЛ Ł РУС

На гэтыя выхадныя ўпершыню за доўгі час у Беларусі будуць паляваць на мядзведзя

8.07.2025 / 22:34

Nashaniva.com

У Беларусі прайшоў першы розыгрыш права на паляванне на мядзведзя. Як паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў, у розыгрышы прынялі ўдзел 140 чалавек, але пераможцамі сталі толькі сем. Іх адабралі з дапамогай спецыяльнай камп’ютарнай праграмы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Цяпер з кожным з пераможцаў звяжацца прадстаўнік арганізацыі, каб узгадніць дакладны час і месца палявання. Першае паляванне на мядзведзя запланавана ўжо на гэтыя выхадныя.

Паводле правілаў, калі паляўнічы здабудзе мядзведзя, ён больш не можа ўдзельнічаць у паляванні на гэтую жывёліну ў бягучым сезоне. Калі ж здабыча не атрымалася — чалавек мае права зноў падавацца на наступныя розыгрышы.

Сезон палявання на мядзведзя ў Беларусі доўжыцца з 1 ліпеня па 31 снежня. Паляванне можа адбывацца як днём, так і ноччу — з засады або з падыходу, але абавязкова пад кіраўніцтвам інструктара.

Чытайце таксама:

У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА

Еўрапейская краіна, дзе мядзведзі свабодна блукаюць і якая зрабіла на іх турбізнэс

У сямі беларускіх лясгасах дазволілі паляванне на мядзведзя

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь

Каментары да артыкула