БЕЛ Ł РУС

Беларусам паабяцалі паказаць па тэлебачанні Лігу чэмпіёнаў

8.07.2025 / 19:27

Nashaniva.com

Тэлеканал «Беларусь 5» паведаміў, што пакажа матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА з удзелам мінскага «Дынама». Сапернікам беларускага клуба стане балгарскі «Лудагорац» з Разграда — цяперашні чэмпіён сваёй краіны.

Фота ілюстрацыйнае

На сайце канала з'явілася паведамленне:

«Мы радыя паведаміць нашым гледачам пра магчымасць убачыць выступ мінскага «Дынама» ў Лізе чэмпіёнаў. Ліга чэмпіёнаў УЕФА вяртаецца на беларускія тэлеэкраны!»

Гаворка, аднак, ідзе толькі пра гульні з удзелам «Дынама». Пра трансляцыю іншых матчаў Лігі чэмпіёнаў нічога не паведамляецца.

Першы матч адбудзецца ў Балгарыі 9 ліпеня ў 20:30 па беларускім часе. Матч у адказ — 16 ліпеня ў Венгрыі.

Дарэчы, гэтыя каманды ўжо сустракаліся летась — тады «Лудагорац» пайшоў далей па суме двух матчаў (2:1).

Мінскае «Дынама» сёлета адправілася ў Еўропу праз Вільню: спачатку аўтобусам, потым самалётам з перасадкай у Варшаве. У Венгрыі каманда правяла кароткі збор, пасля чаго накіравалася ў Балгарыю для трэніровак.

Чытайце таксама:

Вызначыўся супернік мінскага «Дынама» ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Названыя патэнцыйныя супернікі беларускіх клубаў у 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі канферэнцый

Вызначыўся магчымы супернік мінскага «Дынама» ў 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый

Названы стадыён, дзе зборная Беларусі прыме Шатландыю і Данію ў кваліфікацыі чэмпіянату свету — 2026

Каментары да артыкула