Беларус расказаў, колькі можна зарабіць на клубніцах у Швецыі
Сваім досведам працы на зборы клубніц у Швецыі беларус падзяліўся ў тыктоку, заўважыла «Люстэрка».
Скрыншот з відэа
Паводле слоў мужчыны, за месяц там можна зарабіць каля 4000 еўра. Жыллё на месцы ў невялікім дамку каштуе 100 еўра на месяц, а на ежу ідзе прыкладна 200 еўра.
У каментарах карыстальнікі выказваюць розныя меркаванні: адныя зайздросцяць, другія падлічваюць, колькі грошай застаецца пасля падаткаў і іншых выдаткаў. Хтосьці задаецца пытаннем, колькі клубніц трэба збіраць, каб зарабіць такія грошы.
Іншыя кажуць, што ехалі б працаваць за мяжу, каб пазней вярнуцца ў Беларусь і адчуваць сябе чалавекам, а не працаваць за «талерку супу».
Таксама карыстальнікі падлічваюць выдаткі: калі з 4000 еўра адняць падаткі, пражыванне, ежу і праезд, то на рукі застанецца каля 1500 долараў. Хтосьці згадвае, што праца на плантацыях — цяжкая, асабліва калі цэлы дзень згінацца над клубніцамі.
Чытайце таксама:
З’еў кілаграм клубніц — і нічога! А вось што кажа доктар
«Ягадаў меней, а цэны большыя». Што робіцца на галоўным рынку клубніцаў
Як даведацца, ці апырсквалі клубніцы: адзін просты спосаб раскрые праўду
«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна