БЕЛ Ł РУС

У расійскім Мінтрансе адначасова з міністрам-самагубцам памёр яшчэ адзін высокі чыноўнік

7.07.2025 / 17:47

Nashaniva.com

Як паведамляюць расійскія СМІ, ва ўзросце 42 гадоў памёр намеснік кіраўніка аддзела кіравання маёмасцю Упраўлення зямельна-маёмасных адносін і прававой дзейнасці Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту Міністэрства транспарту Андрэй Карняйчук. Гэта нібыта здарылася проста на працоўным месцы ў Мінтрансе ў будынку на Старой Басманнай у Маскве.

Фота ілюстрацыйнае

«Ён рэзка ўстаў падчас нарады і ўпаў як нежывы, медыкі дапамагчы яму ўжо не змаглі», — паведаміў суразмоўца тэлеканала «РенTV».

Папярэдняя прычына смерці — спыненне сэрца.

Незвычайнасць гэтай смерці — у тым, што яна здарылася на фоне навін пра адстаўку кіраўніка Мінтранса Рамана Старавойта, які скончыў жыццё самагубствам ці то неўзабаве пасля атрымання навіны пра яе, ці то яшчэ перад гэтым.

Чытайце таксама:

У Расіі застрэліўся міністр транспарту, зняты з пасады сёння раніцай

Расійскі міністр, зняты з пасады сёння, застрэліўся яшчэ ў суботу?

Віцэ-прэзідэнт расійскай «Транснафты» загінуў, выпаўшы з акна

Каментары да артыкула