Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам
Увечары 5 ліпеня на пажары ў доме ў вёсцы Культура Пухавіцкага раёна загінула 12-гадовая дзяўчынка з бабуляй. Следчыя ўстанавілі, што гэта быў падпал.
Пухавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле факту падпалу, у выніку якога 5 ліпеня загінулі 75-гадовая жанчына і яе 12-гадовая ўнучка.
Следча-аператыўная група з удзелам супрацоўнікаў МНС устанавіла, што прычынай пажару стаў наўмысны падпал.
Але следчы камітэт кваліфікаваў дзеянні як злачынства, прадугледжанае часткай 3 артыкула 218 Крымінальнага кодэкса Беларусі —
знішчэнне або пашкоджанне маёмасці грамадска небяспечным спосабам, што пацягнула смерць чалавека па неасцярожнасці.
У цяперашні час ідуць следчыя дзеянні для выяўлення ўсіх абставін здарэння і асоб, датычных да падпалу.