БЕЛ Ł РУС

У Перу археолагі адкрылі новы старажытны горад

6.07.2025 / 18:46

Nashaniva.com

У Перу археолагі адкрылі старажытны горад Пеніка, узрост якога ацэньваецца прыкладна ў 3500 гадоў — ён старэйшы за знакаміты Мачу-Пікчу. Горад, верагодна, быў важным гандлёвым цэнтрам, які злучаў розныя культуры ўзбярэжжа Ціхага акіяна, Андаў і трапічных лясоў, піша Reuters.

Фота: Міністэрства культуры Перу

Пасля васьмі гадоў даследаванняў археолагі знайшлі ў Пеніка да 18 будынкаў — сярод іх былі як жылыя памяшканні, так і цырыманіяльныя храмы. На сценах цэнтральнай плошчы выяўленыя барэльефы і выявы путуту — духавога інструмента з ракавін, гук якога можна было чуць на вялікай адлегласці.

Унутры будынкаў знойдзены гліняныя статуэткі людзей і жывёл, а таксама ўпрыгожанні і цырыманіяльныя прадметы, у тым ліку з ракавін.

Пеніка размешчана недалёка ад месца ўзнікнення цывілізацыі Караль — найстаражытнейшай у Амерыцы, якая існавала каля 5000 гадоў таму. Паводле археолагаў, горад мог з’явіцца пасля заняпаду цывілізацыі Караль у выніку кліматычных зменаў.

Як адзначыла кіраўніца раскопак Рут Шэйдзі, Пеніка, верагодна, працягвала культурную традыцыю каральскай супольнасці і займала стратэгічнае становішча для гандлю і абмену паміж узбярэжжам, гарамі і джунглямі.

Чытайце таксама:

Рабочыя ў Перу знайшлі на будоўлі муміі хлопчыка і жанчыны, якія праляжалі ў зямлі каля тысячы гадоў

У Кітаі турыст пашкодзіў дзве фігуры Тэракотавай арміі

У Егіпце знайшлі старажытныя грабніцы, якім больш за 3000 гадоў

У Іспаніі знайшлі абломкі буйнога карабля часоў Сярэднявечча

Каментары да артыкула