БЕЛ Ł РУС

Таксіст здаў паліцыі трох расійскіх дэзерціраў, не абышлося без страляніны

6.07.2025 / 17:7

Nashaniva.com

У Харцызску на акупаванай Расіяй частцы тэрыторыі Данецкай вобласці мясцовы таксіст дапамог паліцыі затрымаць трох дэзерціраў з расійскай арміі. Адзін з іх падчас затрымання спрабаваў уцячы і быў застрэлены, піша тэлеграм-канал Baza.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі «Базы», 3 ліпеня 20-гадовы таксіст Дзмітрый паведаміў у паліцыю, што ўзяў пасажыраў, якія збіраліся ехаць да пункта пропуску «Успенка», і падазрае, што яны могуць быць дэзерцірамі.

Сілавікі, атрымаўшы інфармацыю, хутка выехалі на месца, дзе спынілі і заблакавалі аўтамабіль.

Пасажыры захваляваліся. Адзін з іх, які сядзеў спераду, выбіў дзверы і кінуўся наўцёкі. У руках у яго заўважылі нож. Паліцэйскі зрабіў папераджальны стрэл у паветра, але ўцякач не спыніўся — тады супрацоўнік паліцыі стрэліў яшчэ раз і смяротна параніў мужчыну. Ягоных таварышаў узялі жывымі.

Пасля высветлілася, што ўсе трое сапраўды былі ў вышуку за самавольнае пакіданне вайсковай часці. Затрыманыя — 35-гадовы мужчына са Свярдлоўскай вобласці і 29-гадовы з Бураціі. Загінулы — 32-гадовы жыхар Краснаярскага краю. Усе трое раней удзельнічалі ў вайсковых дзеяннях супраць Украіны, для чаго былі вызваленыя з калоній.

Чытайце таксама:

Больш за 20 тысяч расійскіх вайскоўцаў судзілі за адмову ваяваць супраць Украіны

«Са 100 штурмавікоў у жывых засталіся толькі 8». Вагнеравец расказаў пра маштаб страт у баях на мяжы з Украінай

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

Каментары да артыкула