БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэзідэнт расійскай «Транснафты» загінуў, выпаўшы з акна

4.07.2025 / 10:13

Nashaniva.com

Андрэй Бадалаў працаваў у «Транснафце» з 2021 года. Ён курыраваў пытанні лічбавай трансфармацыі і інфармацыйных тэхналогій.

Тэлеграм-каналы, набліжаныя да расійскіх сілавікоў, паведамілі пра смерць віцэ-прэзідэнта кампаніі «Транснафта» Андрэя Бадалава. Ён выпаў з акна сваёй кватэры на Рублёўскай шашы і разбіўся.

Цела Бадалава выявілі раніцай 4 ліпеня. Па звестках Mash, на топ-менеджары быў холтар — медыцынская прылада для сутачнага маніторынгу паказчыкаў сэрца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула