Трамп заявіў, што падчас чарговай размовы з Пуціным не дабіўся ніякага прагрэсу па Украіне
Прэзідэнт ЗША паведаміў журналістам, што незадаволены вынікам размовы.
Дональд Трамп, 3 ліпеня 2025 года. Photo by Kyle Mazza/Anadolu via Getty Images
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падчас тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным 3 ліпеня «не дабіўся ніякага прагрэсу» па Украіне, перадае AFP.
«Я незадаволены. <…> Я не дабіўся ніякага прагрэсу», — сказаў ён журналістам.
Нагадаем, што ў справаздачы Крамля паведамлялася, што Трамп «ставіў пытанне аб найхутчэйшым спыненні ваенных дзеянняў», на што Пуцін адказаў, што «бакі працягваюць шукаць шляхі вырашэння канфлікту».
Гэта была шостая тэлефонная размова кіраўнікоў Расіі і ЗША пасля пераабрання Трампа. У чэрвені яны размаўлялі двойчы: пасля апошняга раунда перамоваў Украіны ды Расіі ў Стамбуле і пасля пачатку вайны Ізраіля ды Ірана.