У Віцебску мастакі ператварылі стары хлеў у незвычайны арт-аб'ект
Незвычайная мастацкая лакацыя з'явілася ў Віцебску побач з абноўленым аддзяленнем Альфа Банка па вуліцы Леніна. Пабудову, якая перажыла некалькі дзесяцігоддзяў ператварылі ў арт-аб'ект, які дадаў яркіх фарбаў гораду, піша Office Life.
Фота: Альфа Банк
Як расказалі Office Life у банку, над трансфармацыяй фасада будынка працавала каманда з шасці мясцовых мастакоў: Анастасіі Саўчанка, Барыса Лалыкі, Дар'і Ерамеевай, Юрыя Дубоўскага, Антаніны Фалей і Дзмітрыя Талкачова. Кожны з аўтараў стварыў карціны ў сваім стылі і тэхніцы.
Карціны размясцілі на месца старых драўляных дзвярэй хлява. У выніку атрымалася экспазіцыя з 14 прадметаў мастацтва, якая знаходзіцца недалёка ад пешаходнай вуліцы і цэнтра горада.
У банку спадзяюцца, што гэты арт-аб'ект стане з часам сапраўднай славутасцю Віцебска.
Чытайце таксама:
У Барысаве паставяць арт-аб'ект па матывах герба горада
На плошчы Адзінства ў Магілёве паставілі арт-аб'ект «Спадчына»
Бачылі, як незвычайна і па-інстаграмнаму аформілі двор на Даўгабродскай?
Той самы цягнік над «Гарызонтам» — усё. Вось што стала з адным з самых пазнавальных муралаў Мінска