Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце
Ён перанёс аперацыю.
Руслан Карнійка пасля аперацыі. Фота: fkyou_grust / YouTube
Муж беларускай опернай дзівы Маргарыты Ляўчук, украінец Руслан Карнійка, служыць у супрацьпаветранай абароне.
Ён напісаў у інстаграме, што атрымаў раненне ў чэрвені. На фота бачна, што перабінтаваная нага і сам ён на мыліцах.
«Аперацыя прайшла паспяхова, буду бегаць. (…) Пабрацімы кажуць, што 26.06.25 мой другі дзень нараджэння», — напісаў Руслан, не ўдаючыся ў дэталі ранення.
Маргарыта Ляўчук, якая пасля вяселля жыве ў Харкаве і нядаўна стала маці, ужо наведала мужа пасля аперацыі.
«Мой паранены, але ж незламаны Апалон», — падпісала яна з гумарам знятае відэа.
Чытайце таксама:
Сын Маргарыты Ляўчук нарэшце атрымаў украінскі пашпарт
Абраннік Маргарыты Ляўчук расказаў, як пазнаёміўся з ёй і даведаўся пра дзіця