БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Кіраўнік СК Расіі і генпракурор Азербайджана разбіраюцца з «праблемнымі пытаннямі»

2.07.2025 / 13:27

Nashaniva.com

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі і генеральны пракурор Азербайджана разбіраюцца з «пытаннямі, якія бачацца праблемнымі», заявіў прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Затрыманне прадстаўнікоў «Спутніка» ў Баку

Так ён пракаментаваў сітуацыю з арыштамі выхадцаў з Азербайджана ў Екацярынбургу і наступнымі за імі арыштамі расіян у Баку, піша Бі-бі-сі.

27 чэрвеня ў Екацярынбургу прайшлі затрыманні падазраваных у датычнасці да забойстваў у 2001-м, 2010-м і 2011 гадах, у выніку якіх загінулі двое чалавек. Азербайджанскія ўлады мяркуюць, што яны памерлі пасля збіцця сілавікамі.

30 чэрвеня ў Баку па абвінавачанні ў махлярстве былі затрыманыя два супрацоўнікі расійскага інфармагенцтва «Спутнік Азербайджан», а 1 ліпеня пад арышт узялі васьмярых грамадзян Расіі па абвінавачанні ў кіберзлачынствах. У судзе яны з’явіліся са слядамі збіцця.

Пяскоў заявіў, што ў Крамлі «звярнулі ўвагу» на кадры з арыштаванымі напярэдадні расіянамі і паабяцаў, што Масква будзе выкарыстоўваць «усе наяўныя сродкі» для іх абароны.

Чытайце таксама:

Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы

Азербайджанскія СМІ паведамілі пра затрыманне ў Баку дзвюх АЗГ, што складаліся з расіянаў

У Азербайджане паказалі, як выглядаюць затрыманыя расіяне. Яны моцна збітыя ФОТЫ

Зяленскі падтрымаў Азербайджан у канфлікце з Расіяй

Каментары да артыкула