Пракоп'еў: Знізьце ўзровень чаканняў. Я не бачу ніводнай аб'ектыўнай прычыны, каб наступала адліга
Грамадскі дзеяч і былы мінскі рэстаратар Вадзім Пракоп'еў у эфіры «Еўрарадыё» заявіў, што пасля вызвалення Ціханоўскага рана пакаваць чамаданы тым, хто з'ехаў з Беларусі.
Вадзім Пракоп'еў. Скрыншот: EuroradioLive / YouTube
Вадзім Пракоп'еў кажа: кагосьці вызваленне Сяргея Ціханоўскага магло навесці на думку пра тое, што ўжо хутка адліга.
«Я прашу вас знізіць узровень чаканняў. Я не бачу ніводнай аб'ектыўнай прычыны, каб там наступала адліга. Я бачу, што незалежна ад завяршэння або абставін замарозкі ўкраінскай вайны ў Расіі будзе мацнець таталітарызм.
Рэпрэсіі будуць у Расіі ўзмацняцца. Лукашэнка, які знаходзіцца і сам загнаў нашу краіну ў становішча сазлучаных сасудаў, абавязаны будзе быць першым вучнем у школе. Для свайго ж палітычнага выжывання ён не зможа зрабіць адлігу ў Беларусі, нягледзячы на тое, што яго палітычныя інтарэсы могуць да гэтага штурхаць.
Таму што сазлучаныя сасуды, таму што Расія не мае ніякага іншага шляху, як яшчэ больш станавіцца таталітарнай да змены элітаў у Крамлі. Не спяшаецеся пакаваць чамадан».
Пракоп'еў мяркуе, што Лукашэнка можа зымітаваць адлігу, каб часткова вырашыць дэмаграфічную праблему.
«Ён хоча вярнуць рабоў. І Пакістан не заўсёды адказ. І для гэтага ён будзе імітаваць працэс пацяплення».