У мінскай Грушаўцы прадаюць кватэру з маленечкай кухняй і вялікай цаной за квадратны метр
На адным з сайтаў з аб'явамі аб гандлі нерухомасцю з'явілася такая прапанова. Недалёка ад станцыі метро «Грушаўка» прадаюць кватэру ў 70-гадовым доме. Кватэра маленькая, кухня малюсенькая, а вось кошт квадратнага метра даволі высокі, піша Blizko.by.
Дом на вуліцы Хмялеўскага, 34 быў пабудаваны ў 1956 годзе. Гэта цагляны 3-павярховік.
Кватэра прадаецца на другім паверсе. Агульная плошча складае 37 квадратных метраў, з іх жылая — 27 кв. м, а кухня — усяго 4,2 кв. м. Плошча аднаго пакоя — 11,7 кв. м, іншага — 15 кв. м, прытым вялікі па плошчы пакой прахадны, з дзвярным праёмам пасярэдзіне доўгай сцяны.
Санвузел сумешчаны з плошчай крыху менш за 2 кв. м, балкона няма.
На не вельмі выразных фатаграфіях можна разгледзець, што падлогі драўляныя, пакрытыя традыцыйнай для года пабудовы дома рудой фарбай. Міжпакаёвыя дзверы — драўляныя з вялікімі шыбамі, прытым дзверы паміж двума жылымі пакоямі зробленыя двухстворкавымі.
У адным з пакояў ёсць масіўная шафа-«секцыя», яна ж «сценка». На кухні — награвальны кацёл.
За кватэру хочуць атрымаць 69 тысяч даляраў у эквіваленце. Атрымліваецца, што ў сярэднім адзін квадратны метр ацэнены ў 1 865 даляраў.
Гэта даволі высокі цэннік (прыкладна столькі ж каштуе квадратны метр у дарагіх каркасна-блокавых новабудоўлях), але так звычайна і адбываецца з кватэрамі маленькіх плошчаў.
Калі б метр быў ацэнены прыкладна ў 1300 — 1400 даляраў, як у іншых кватэрах параўнальнага ўзросту, то ўся кватэра каштавала б крыху больш за 48-52 тысячы даляраў. Такая цана за двухпакаёўку аказалася б значна ніжэйшай за рынкавую.
Чытайце таксама:
«Заехаў у кватэру і адкрыў там бізнэс». Як пакараць шумнага суседа паводле закона?
Падарыў дзіцяці кватэру, але потым шмат што памянялася. Ці можна адмяніць дароўную грамату?