БЕЛ Ł РУС

У Еўрасаюзе забаранілі авіякампаніям браць плату за ручную паклажу

1.07.2025 / 16:19

Nashaniva.com

З 2026 года авіякампаніям, якія выконваюць рэйсы ўнутры Еўрасаюза і паміж ЕС і Вялікабрытаніяй, будзе забаронена спаганяць дадатковую плату за ручную паклажу. Такое рашэнне прыняў Камітэт Еўрапарламента па транспарце і турызме.

Як адзначыў намеснік кіраўніка камітэта Матэа Рычы, ручная кладзь — гэта неабходны мінімум, а не раскоша.

Паводле новых правілаў, пасажыры змогуць бясплатна браць на борт:

Акрамя стандартызацыі правіл для ручной паклажы, новы рэгламент уключае:

Авіякампаніі папярэджваюць, што квіткі цяпер могуць падаражэць, асабліва для тых, хто раней лётаў з мінімальным наборам паслуг. У арганізацыі Airlines for Europe (A4E) мяркуюць, што адмена платы за ручную паклажу абмяжуе магчымасць кампаній вар'іраваць тарыфы.

Чытайце таксама:

«Паперка, а не падстава для выезду». Беларуса з польскім праязным дакументам не пусцілі на самалёт

У тыктокераў новы трэнд: прыязджаць у аэрапорт у апошні момант. Шанцуе не ўсім

Сядзенні ў самалётах стануць двухпавярховымі? Airbus стварае інавацыйны дызайн

Каментары да артыкула