БЕЛ Ł РУС

У Пінску ладзяць вытворчасць рачных суднаў

1.07.2025 / 16:7

Nashaniva.com

На Пінскім суднабудаўнічым і суднарамонтным заводзе плануюць наладзіць вытворчасць невялікіх рачных суднаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама Пятро Пархомчык падчас візіту ў Пінск.

Пінскі суднабудаўнічы і суднарамонтны завод. Фота: Яндэкс-Карты

Паводле слоў чыноўніка, цяпер ідуць перамовы пра будаўніцтва суднаў. Падпісанне кантрактаў на 10 розных тыпаў суднаў знаходзіцца на фінальнай стадыі. Гэта толькі першы крок — далей плануецца, што прадпрыемствы з расійскага Ніжняга Ноўгарада дапамогуць наладзіць вытворчасць суднаў непасрэдна ў Беларусі.

Апроч расійскіх партнёраў, вядуцца перамовы і з іншымі краінамі. У ліпені чакаецца прыезд прадстаўнікоў з Кітая, якія могуць прапанаваць свае ідэі.

Пархомчык адзначыў, што падпісаны ўказ Лукашэнкі аб развіцці Пінскага завода. Прадпрыемства пачынае рамонт старых суднаў і паступова аднаўляецца, хоць знаходзіцца ў стане санацыі. Для далейшага развіцця, на ягоную думку, патрэбныя моцны кіраўнік, новая каманда і адпаведныя веды.

Мэта — стварыць прадпрыемства, здольнае выпускаць невялікія рачныя судны, якія спатрэбяцца для развіцця воднага турызму. Гэта дасць магчымасць турыстам падарожнічаць па беларускіх рэках, адпачываць і атрымліваць асалоду ад прыроды.

Пархомчык таксама адзначыў, што турыстычны патэнцыял Брэсцкай вобласці выкарыстоўваецца недастаткова. Новыя магчымасці воднага транспарту могуць стаць яшчэ адным шляхам для павелічэння экспарту і прыцягнення турыстаў.

Чытайце таксама:

У Віцебску на ваду спусцілі новы цеплаход

У Гомелі запускаюць рачны трамвай

Рэкі на Палессі ўжо цяпер дасягаюць узроўню вады, пры якім лімітуецца суднаходства. А лета яшчэ не пачалося

Бізнэсовец з Гомеля ператварыў дэбаркадар у плывучы гатэль

Каментары да артыкула