Азербайджанскія СМІ паведамілі пра затрыманне ў Баку дзвюх АЗГ, што складаліся з расіянаў
Сілавікі ў Баку спынілі дзейнасць дзвюх арганізаваных злачынных груп, у склад якіх уваходзілі грамадзяне Расіі, піша агенцтва Report.
Іх падазраюць у транзіце наркотыкаў з Ірана, анлайн-гандлі забароненымі рэчывамі і кібермахлярстве.
На кадрах, паказаных СМІ, затрыманыя ідуць гуськом з рукамі за галавой. Бачныя сляды збіцця.
Імаверна, гэта стала адказам на заявы расійскіх прапагандыстаў, што загінулыя пры затрыманні азербайджанцы былі «звычайнымі крымінальнікамі».
Чытайце таксама:
Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы
У Баку паліцыя прыйшла ў офіс «Спутнік Азербайджан»
У Азербайджане зрабілі экспертызу смерці братоў, якія загінулі ў Екацярынбургу пры затрыманні
Азербайджан адмяніў у краіне ўсе расійскія культурныя мерапрыемствы