У Азербайджане зрабілі экспертызу смерці братоў, якія загінулі ў Екацярынбургу пры затрыманні
Прычынай смерці названыя цяжкія траўмы.
Целы загінулых братоў 30 чэрвеня перадалі родным
Генеральны дырэктар Аб’яднання судова-медыцынскай экспертызы і паталагічнай анатоміі Міністэрства аховы здароўя, прафесар Адалят Гасанаў абнародаваў вынікі экспертызы целаў забітых у Екацерынбургу братоў-азербайджанцаў, перадае АПА.
Згодна з заключэннем экспертызы, пры вонкавым і ўнутраным аглядзе цел былі выяўлены шматлікія траўмы.
«Ні адзін з братоў не быў забіты вострым прадметам або агнястрэльнай зброяй, былі нанесеныя ўдары тупым прадметам», — удакладніў Гасанаў.
Гасанаў паведаміў, што ўчора ўвечары целы былі дастаўлены. Агляд целаў завяршыўся каля поўначы:
«Падчас экспертызы мы выявілі ў Сафарава Гусейна Мехдзі вонкавыя і ўнутраныя траўмы. Маецца пералом костак, дэфармацыя грудной клеткі. У вобласці вакол вока — вялікая гематома, якая пачынаецца ад скроні, на слізістай абалонцы верхняй і ніжняй губ — кровападцёкі, драпіны ў вобласці надброўяў з правага і левага боку ілба, кровападцёкі на задняй паверхні грудной клеткі, у вобласці правай лапаткі, на верхніх канечнасцях. Таксама выяўлены кровападцёкі ў вобласці пахвіны, на ніжніх канечнасцях і сцёгнах — кровападцёкі і драпіны».
У іншага загінулага Зіядзіна Сафарава выяўленыя гематомы, ранкі і сінякі «амаль на ўсім целе». Грудная клетка дэфармаваная, ёсць пашкоджанні ў вобласці палавых органаў, гематомы ў вобласці нырак. «Аднаго рабра [у Зіядзіна Сафарава] зусім не аказалася, астатнія часткова зламаныя», — піша Minval.
У Расіі прычынай смерці мужчыны была пазначаная «хвароба сэрца».
Чытайце таксама:
Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы
У Азербайджане паказалі, як затрымлівалі кіраўнікоў мясцовага філіяла расійскага «Спутніка» ВІДЭА
У Баку паліцыя прыйшла ў офіс «Спутнік Азербайджан»
Азербайджан адмяніў у краіне ўсе расійскія культурныя мерапрыемствы