БЕЛ Ł РУС

Мінчанка «выпадкова» знайшла ключы ад кватэры таварыша і абакрала яго

1.07.2025 / 10:7

Nashaniva.com

У сталічную міліцыю звярнуўся 27-гадовы мінчук. Ён паведаміў, што з яго кватэры зніклі 4200 даляраў, якія захоўваліся ў канверце і ляжалі ў шафе.

Аператыўнікі ўстанавілі абставіны крадзяжу і затрымалі падазраваную. Ёю аказалася 27-гадовая сяброўка пацярпелага, а таксама па сумяшчальніцтве яго калега, паведамляе Міліцыя Мінска.

Як высветлілася, незадоўга да здарэння мужчына пахваліўся перад знаёмай сваім «тайніком» — расказаў, што захоўвае грошы ў шафе. Праз некаторы час дзяўчына быццам бы «знайшла» каля яго дома ключы ад кватэры, якія ён, маўляў, згубіў.

Ведаючы, дзе знаходзяцца зберажэнні, і скарыстаўшыся адсутнасцю гаспадара, яна пранікла ў кватэру і скрала грошы. Грошы яна патраціла на пакупку адзення, аплату крэдыту і іншыя патрэбы.

Частку выкрадзенага атрымалася забраць.

Устаноўлена, што раней мінчанка ўжо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула