БЕЛ Ł РУС

У Мінск зноў прыехала высокая дэлегацыя з Лівіі

30.06.2025 / 20:50

Nashaniva.com

30 чэрвеня ў Беларусь з афіцыйным візітам прыбыла, як паведамляе БелТА, «урадавая дэлегацыя з Лівіі». У мінскім аэрапорце гасцей сустракаў віцэ-прэм’ер Беларусі Віктар Каранкевіч. Мэтай візіту заяўлена ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва па розных напрамках.

У рамках візіту лівійская дэлегацыя плануе правесці сустрэчы з кіраўніцтвам Беларусі, а таксама наведаць беларускія прадпрыемствы, медыцынскія і навучальныя ўстановы.

Хто менавіта ўваходзіць у склад гэтай дэлегацыі, не паведамляецца. 

У лютым у Мінску ўжо бываў фельдмаршал і галоўнакамандуючы Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфа Хафтар. Тады бакі пацвердзілі намер развіваць партнёрства. У адказ у маі беларускія прадстаўнікі на чале з тым жа Віктарам Каранкевічам наведалі Лівію, дзе абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя і іншых сферах.

У Лівіі цяпер ідзе грамадзянская вайна і цэнтральны ўрад у Трыпалі не кантралюе большую частку тэрыторыі краіны. На непадкантрольнай тэрыторыі валадарыць Лівійская нацыянальная армія на чале з Халіфой Хафтарам, і менавіта з ім і ягонымі паплечнікамі развівае адносіны рэжым Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

У Беларусь прыляцеў галоўнакамандуючы Лівійскай нацыянальнай арміі з сынам і генераламі

Лівійскага фельдмаршала Хафтара ў Мінск прывезлі на самалёце Лукашэнкі

Лукашэнка — лівійскаму фельдмаршалу: Вы прыехалі да сваіх сяброў, да сябе дадому

Лівійская дэлегацыя абмяркоўвала ў Мінску ўзмацненне ВПС і мадэрнізацыю вайскова-марской базы ў Табруку

У Лівію паляцела з неанансаваным візітам прадстаўнічая дэлегацыя беларускіх чыноўнікаў

У Беларусі праходзілі падрыхтоўку лівійскія спецназаўцы ФОТЫ

Каментары да артыкула