БЕЛ Ł РУС

П'яны кіроўца-беларус у Польшчы збіў дзвюх жанчын і ўцёк з месца здарэння

30.06.2025 / 18:33

Nashaniva.com

У Польшчы здарылася трагічнае ДТЗ з удзелам 31-гадовага грамадзяніна Беларусі, паведамляе Most.

У нядзелю, 29 чэрвеня, каля вёскі Ярнатаў у Любушскім ваяводстве грамадзянін Беларусі, кіруючы аўтамабілем Mazda у нецвярозым стане, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў з дарогі, знёс дарожны знак і збіў дзвюх жанчын — 59-гадовую маці і 24-гадовую дачку, што стаялі побач са сваім домам.

Старэйшая жанчына загінула на месцы, а малодшую ў цяжкім стане даставілі ў бальніцу верталётам. Паводле медыкаў, аўтамабіль нават працягнуў дзяўчыну некаторы час пасля наезду.

Пацярпелая жанчына цяпер знаходзіцца ў артапедычным аддзяленні бальніцы ў Гожаве. У яе пераломы і раны, але стан ацэньваецца як стабільны. Сям’і аказваюць псіхалагічную падтрымку.

Беларус уцёк з месца аварыі. Высачыць яго дапамаглі сведкі: муж і жонка, якія ехалі той жа дарогай і заўважылі аўто з пашкоджаным шклом. Яны паведамілі пра гэта ў паліцыю і перадавалі даныя пра яго месцазнаходжанне.

Менш чым праз 20 хвілін пасля здарэння паліцыя затрымала кіроўцу. Ён спрабаваў уцячы пехатой, але яго затрымалі. Як высветлілася, у крыві мужчыны было амаль 1,5 праміле алкаголю, з-за моцнага ап’янення ён не мог адказваць на пытанні. Папярэднія следчыя дзеянні адклалі да таго часу, пакуль ён працверазее.

Чытайце таксама:

У польскі суд накіравалі справу беларуса, абвінавачанага ў ДТЗ з шасцю пацярпелымі

«Выкінула праз бакавое шкло, апрытомнела на зямлі». У беларускі расколіна ў пазванку пасля аварыі аўтобуса ў Польшчы

Польскі суд змягчыў прысуд таксісту-беларусу, які на пераходзе пад кайфам насмерць збіў веласіпедыстку. Вось чаму

Каментары да артыкула