На полі пад Жодзінам знайшлі горы выкінутай агародніны ФОТАФАКТ
Кадры з месца падзеі апублікаваў карыстальнік тыктоку, і яны хутка разышліся па сеціве. Сярод выкінутага — салатная фіялетавая цыбуля, буракі, морква і нават кукуруза. Па словах аўтара, гародніна выглядае дастаткова прыдатнай для ежы, і, на яго думку, яе можна было б аддаць тым, хто мае патрэбу, паведамляе Ex-press.live.
У кантэксце росту цэнаў на прадукты харчавання такія відэа выклікаюць шырокі грамадскі розгалас. Людзі ў каментарыях абураюцца марнатраўствам і цікавяцца, ці можна забраць гэтыя прадукты сабе ці перадаць у дабрачынныя арганізацыі.
Пазней высветлілася, што гародніну выкарысталі як арганічнае ўгнаенне. Кіраўнік фермерскай гаспадаркі са Смалявіцкага раёна Уладзімір Крапіўка растлумачыў, што гэта неліквідная прадукцыя, якая псавалася падчас захоўвання. Яе вывозілі кожны год як арганіку, і гэтым разам — таксама. Гародніна належала прыватнай асобе, якая выехала ў Расію і папрасіла забраць сапсаваныя рэшткі.
Крапіўка адзначыў, што не разумее, чаму людзі кожны раз здымаюць падобныя відэа, калі гэта звычайная практыка — утылізацыя праз угнаенне.
Чытайце таксама:
У крамах будуць прадаваць бульбу «Умка»
Дэпутаты тэрмінова адобрылі штрафы за адсутнасць бульбы ў крамах
Стала вядома, хто будзе даваць крэдыты гандлёвым сеткам на авансавыя плацяжы за агародніну
У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак. Чым яны займаюцца?