Новапрызначаны дырэктар «Амкадора» расказаў, у чым праблемы прадпрыемства
Былы міністр прамысловасці Аляксандр Ефімаў, які цяпер зноў будзе кіраваць холдынгам «Амкадор», паведаміў БелТА, што галоўная праблема прадпрыемства — неабходнасць пераходу пасля мадэрнізацыі да поўнамаштабнай серыйнай вытворчасці.
Адно з памяшканняў «Амкадор». Фота: amkodor.by
За апошнія гады «Амкадор» правёў шмат інвестыцыйных і інавацыйных праектаў, у тым ліку ў сферы імпартазамяшчэння. Але пасля ўвядзення заходніх санкцый прадпрыемства апынулася ў складаным становішчы і было вымушана шукаць шляхі для змякчэння праблем.
Хоць частка прадпрыемстваў была мадэрнізаваная, цяпер трэба забяспечыць рэсурсы для запуску стабільнай серыйнай вытворчасці ў вялікіх аб’ёмах, каб зрабіць працу эканамічна выгаднай. Для гэтага неабходная падтрымка дзяржавы.
Ефімаў падкрэсліў, што існуюць сур’ёзныя цяжкасці, але пры дапамозе неабходных мераў падтрымкі прадпрыемства зможа вырашыць гэтыя праблемы і развівацца.
Чытайце таксама:
Прызначылі новага міністра прамысловасці, а былога вярнулі на «Амкадор»
Лукашэнка абвінаваціў у праблемах на «Амкадоры» ягонага былога ўладальніка
Лукашэнка прызнаў вялікія праблемы на «Амкадоры»
Знайшлося яшчэ адно пацвярджэнне таго, што «Амкадорам» кіруе не Шакуцін, а менеджары БелАЗа