БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прызначыў новых амбасадараў у Егіпет, Венесуэлу і Кенію

30.06.2025 / 13:1

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка абнавіў кіраўніцтва беларускіх дыпламатычных місій у шэрагу дзяржаў, піша БЕЛТА.

Яўген Сабалеўскі назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Егіпце і па сумяшчальніцтву ў Алжыры, Амане, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Лізе арабскіх дзяржаў.

Зміцер Красоўскі будзе кіраваць беларускай дыпмісіяй у Кеніі. Ён таксама прызначаны па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Афрыканскім саюзе, Праграме ААН па навакольным асяроддзі і Праграме ААН па населеных пунктах.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Венесуэле стаў Дзмітрый Дзеравінскі.

А пасол Беларусі ў ААЭ і па сумяшчальніцтве ў Кувейце Ігар Белы таксама прызначаны па сумяшчальніцтве паслом у Бахрэйне.

Акрамя таго, Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Яўгеніі Барткевіч генеральным консулам Беларусі ў Стамбуле (Турцыя).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула