Што з выездам з Беларусі раніцай у панядзелак?
Па стане на 10:00 панядзелка на польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаяць 2300 легкавых аўтамабіляў і 55 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт.
Паведамляецца, што аўтобус Варшава — Мінск, які будзе адпраўляцца са сталіцы Польшчы а 12-й, спачатку будзе браць пасажыраў з білетамі на 7-ю раніцу і толькі потым з білетамі на 12:00.
На літоўскай мяжы ў «Беняконях» — 30 легкавых аўто, у «Каменным Логу» — 20, чэргаў з аўтобусаў няма. Аднак тэлеграм-канал «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты» паведамляе, што аўтобус Вільня — Мінск адпраўленнем з літоўскай сталіцы а 8-й раніцы выехаў з мяжы ў бок сталіцы Літвы толькі ў 10:01. Прыблізны час адпраўлення з Вільні — 11:15—11:20.