БЕЛ Ł РУС

У Батанічным садзе двое чалавек атрымалі траўмы пры падзенні галіны дрэва

30.06.2025 / 7:8

Nashaniva.com

Непагадзь нарабіла бяды ў нядзелю.

Ілюстрацыйнае фота МНС

Двое чалавек атрымалі траўмы ад падзення галіны на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага саду 29 чэрвеня, паведамляе МНС.

Таксама зафіксаваны выпадкі падзення дрэў у чатырох раёнах Мінскай вобласці: па адным — у Маладзечанскім, Капыльскім і Пухавіцкім, а таксама тры — у Мінскім. У Маладзечне з-за падзення дрэва пацярпела жанчына. 

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паказала наступствы моцнага ветру, які бушаваў у Беларусі ў нядзелю.

У Гродзенскай вобласці ратавальнікі прыбіралі дрэвы Ваўкавыскім, Воранаўскім і Гродзенскім раёнах, а таксама ў Гродне. 

У Ваўкавыскім раёне адно з дрэў упала на гараж.

Ратавальнікі Віцебскай вобласці выязджалі на ўборку дрэў 16 разоў.

Сёння ў Беларусі таксама захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі, чакаецца моцны вецер з парывамі да 15—20 м/с.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула