БЕЛ Ł РУС

У пункце пропуску «Брэст» два тыдні будзе ісці рамонт

29.06.2025 / 21:12

Nashaniva.com

Гэта адзіны дзейны пасажырскі пункт пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы.

Ілюстрацыйнае фота: Беларуская мытня

30 чэрвеня ў пункце пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы пачнуцца планавыя работы па рамонце асфальтабетоннага пакрыцця. Яны працягнуцца да 14 ліпеня, паведамляе мытня. У сувязі з гэтым могуць узнікнуць цяжкасці руху.

Праз «Брэст» ездзяць аўтобусы і аўто. Гэта адзіны дзейны пасажырскі пункт пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы.

Днямі там назіраліся вялізныя чэргі: тым, хто едзе на аўто, даводзіцца чакаць па 5 сутак, каб перасекчы мяжу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула