Украіна выходзіць з дамовы аб забароне супрацьпяхотных мін
Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб выхадзе Украіны з Атаўскай канвенцыі — міжнароднай дамовы, якая забараняе прымяненне, назапашванне і вытворчасць супрацьпяхотных мін.
Расійская супрацьпяхотная міна ПМН-4, знойдзеная ў Кіеўскай вобласці, снежань 2022. Фота: dpsu.gov.ua
Раней з гэтай дамовы выйшлі Літва, Латвія, Эстонія, Фінляндыя і Польшча.
Міністэрства замежных спраў Украіны падкрэсліла, што Расія не была ўдзельніцай Атаўскай канвенцыі і шырока выкарыстоўвае супрацьпяхотныя міны як метад вядзення вайны.
«З 2022 года, калі Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне на тэрыторыю нашай дзяржавы, масавае выкарыстанне ёю такіх сродкаў стварыла асіметрычную перавагу для агрэсара.
Падкрэсліваем, што на момант падпісання і ратыфікацыі нашай дзяржавай Атаўскай канвенцыі такія абставіны адсутнічалі і не маглі быць прадугледжаныя, — заявіла МЗС Украіны.
— Такім чынам, Украіна апынулася ў няроўнай і несправядлівай сітуацыі, якая абмяжоўвае яе права на самаабарону згодна з артыкулам 51 Статута ААН».
Цяпер гэта рашэнне павінна заканадаўча замацаваць Вярхоўная Рада Украіны.