БЕЛ Ł РУС

У крамах будуць прадаваць бульбу «Умка»

29.06.2025 / 15:47

Nashaniva.com

Гатунак быў на выпрабаванні тры гады.

Фота: сайт Лукашэнкі

У Віцебскай вобласці расказалі пра новыя гатункі бульбы, якія вырошчваюць.

«З ранніх гатункаў добра зарэкамендавала сябе [бульба] «Умка». Яна ў нас на выпрабаванні была тры гады. Сёлета была ўключана ў дзяржаўны рэестр для далейшай вытворчасці і рэалізацыі. Сярэдняя ўраджайнасць ў яе за тры гады была 536 цэнтнераў з гектара», — кажа СТБ загадчыца Віцебскага агародніннага дзяржаўнага сортавыпрабавальнага ўчастка Вольга Балашкова.

На Віцебшчыне вырошчваюць таксама гатунак «Вайлдберыз» з ружовай мякаццю. Ён адрозніваецца высокай ураджайнасцю і вялікім утрыманнем крухмалу.

Гэты гатунак заснавальніца Wildberries Таццяна Кім атрымала ад беларускай Акадэміі навук на дзень нараджэння.

«Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве вывеў і зарэгістраваў новы від бульбы — «Вайлдберыз». І ён фіялетавы!» — дзялілася яна ў 2024-м.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула