БЕЛ Ł РУС

Стала вядома пра зняволенне брэсцкага гісторыка Алега Зелянко

29.06.2025 / 9:30

Nashaniva.com

Зелянко ўзначальваў гістарычны клуб «Міндоўг» і паралельна займаўся бізнэсам. Цяпер ён за кратамі.

Алег Зелянко ў 2017-м. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Алегу Зелянко 42 гады. Ён жыў у вёсцы Вістычы, якая знаходзіцца за 5 кіламетраў ад Брэста. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт на настаўніка гісторыі.

Зелянко згадваецца ў базах як кіраўнік гістарычнага клуба «Міндоўг» — аднаго з НДА, зарэгістраваных у Брэсце.

Паралельна гісторык займаўся бізнэсам. У яго было ІП, сфера дзейнасці якога — сталярныя і цяслярскія працы. Мяркуючы па аб'явах на розных дошках аб'явах, ён займаўся і іншым бізнэсам — аптовымі продажамі спецадзення і абутку, бытавой хіміі, цэменту і іншых будаўнічых матэрыялаў. Таксама прайшоў шэраг курсаў па бізнэс-адукацыі.

У снежні 2024 Алега Зелянко двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (19.11 КаАП). Пасля адбытых сутак, імаверна, на яго завялі крымінальную справу і пасадзілі ў СІЗА.

Алега Зелянко асудзілі ў 2025 годзе па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) у Брэсцкім абласным судзе. Гэты артыкул прадугледжвае да 4 гадоў хіміі ці ад 2 да 6 гадоў калоніі.

Мяркуючы па ўсім, пасля прысуду Зелянко прысудзілі якраз калонію — ягоныя сацсеткі не абнаўляюцца, а тэлеграм мае статус «быў анлайн вельмі даўно».

Чытайце таксама:

53-гадовую спецыялістку па ўпакоўцы асудзілі за ўдзел у пратэстах

Стала вядома, якія катэгорыі людзей пакінулі за кратамі пасля апошняй аблавы на салідарных з палітвязнямі

Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку

Каментары да артыкула