БЕЛ Ł РУС

У крэйдавых азёрах назіраюць гіганцкіх рыбін ВІДЭА

28.06.2025 / 20:19

Nashaniva.com

У тыктоку з’явілася відэа, якое набрала ўжо больш за 280 000 праглядаў: беларуска паказала велізарных рыбін у бірузовай вадзе аднаго з крэйдавых азёр — у малым любанскім кар’еры, заўважыла выданне Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Гэтыя гіганцкія рыбіны, хутчэй за ўсё, таўсталобікі, і некаторыя асобіны, паводле сведчанняў, дасягаюць да 40 кілаграмаў.

@vikaa_vika1 Ответ пользователю @halk Не думала, что в меловых может быть такая крупная рыба. А вам встречалась рыбка в меловых? На видео Любанские голубые озера, Минская область #любань#рыба#большаярыба #меловыекарьеры ♬ Hang Drum in the Mountain - Carlos Carty

Падпісчыкі тыктоку пачалі актыўна абмяркоўваць убачанае: ці можна такую рыбу лавіць, ці бяспечная яна для ўжывання і ці не страшна плаваць побач. Некаторыя адзначалі, што бачылі не толькі таўсталобікаў, але і сомаў да 2—3 метраў і велізарных карасёў.

Абмеркаванне закранула і тэму бяспекі: частка каментатараў выказала сумневы наконт якасці рыбы з крэйдавых азёр — маўляў, у ёй можа быць шмат шкодных рэчываў. Іншыя ж запэўніваюць: хвалявацца няма пра што, гэта ж не ўранавы кар’ер.

Чытайце таксама:

У Віцебскай вобласці злавілі незвычайнага таўсталобіка-альбіноса

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм

Рыбак са Слоніма злавіў велізарнага таўсталобіка

Каментары да артыкула