Сяргей Ціханоўскі атрымаў пашпарт Новай Беларусі ФОТАФАКТ
Пра атрыманне пашпарта Новай Беларусі Сяргей Ціханоўскі сёння сам паведаміў на мітынгу салідарнасці ў Вільні, а цяпер яго фота з ім апублікаваў у сваім інстаграм-акаўнце Беларускі пашпартны цэнтр.
«Гэта не проста дакумент — гэта сімвал таго, што незалежнасьць жыве не толькі ў паперах, але і ў сэрцах. І асабліва кранальна, што ў гэты момант побач былі і іншыя, хто ад самага пачатку змагаецца за свабоду — Тарас Сякерка і Аляксандр Кабанаў.
Разам з Сяргеем мы былі рады выдаць пашпарт яшчэ аднаму беларусу», — паведаміў Беларускі пашпартны цэнтр.
Чытайце таксама:
Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент
Вячорка: Праект «Пашпарта новай Беларусі» працягваюць і намераныя давесці да канца