БЕЛ Ł РУС

У пачатку ліпеня ў Беларусі будзе спякотна

28.06.2025 / 17:5

Nashaniva.com

З 30 чэрвеня да 6 ліпеня ў краіне чакаецца паступовае пацяпленне, а сапраўднае лета прыйдзе ў першай палове ліпеня, паведаміў у эфіры АНТ сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Фота ілюстрацыйнае

Хоць канец чэрвеня яшчэ застанецца крыху халаднейшым за кліматычную норму, з пачатку ліпеня слупкі тэрмометраў у большасці рэгіёнаў дасягнуць +30 °C. Аднак без кароткачасовых дажджоў і навальніц не абыдзецца.

У пачатку тыдня ўмовы надвор’я будзе вызначаць вобласць павышанага ціску. На паўночным усходзе магчымыя кароткія дажджы і навальніцы, астатняя тэрыторыя — пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, месцамі парывісты. Тэмпература ноччу — ад +9 да +14 °C, днём у панядзелак — +18…+22 °C, у аўторак — да +24 °C.

У сярэдзіне тыдня надвор’е пачне фарміраваць антыцыклон з цэнтрам над Польшчай. У Беларусь прыйдуць цёплыя паветраныя масы з поўдня. У сераду будзе пераменная воблачнасць, ападкаў не чакаецца. Вецер заходні. Ноччу — +12…+17 °C, днём — да +29 °C.

У чацвер — пераважна без ападкаў, а ў пятніцу з захаду прыйдзе атмасферны фронт з дажджамі і, магчыма, туманам. Днём слупкі тэрмометраў падымуцца да +30…+33 °C.

На выхадныя надвор’е будзе пераменлівым — кароткія дажджы, навальніцы і больш прахалоднае паветра з Балтыкі. У суботу днём — +20…+27 °C, у нядзелю — +19…+25 °C.

Чытайце таксама:

У суботу ў Вільні адбудзецца беларускае святкаванне Купалля

З-за халоднага надвор'я турфірмы пераносяць лавандавыя экскурсіі

У Мінску пачалі прадаваць марозіва-халаднік. І як яно на смак?

Каментары да артыкула