БЕЛ Ł РУС

Спецслужбы спрабуюць скрасці акаўнты беларусаў, прапануючы паглядзець стрым сустрэчы з Ціханоўскім

28.06.2025 / 14:11

Nashaniva.com

У Вільні прайшла сустрэча з Сяргеем і Святланай Ціханоўскімі. Дзясяткі акаўнтаў, якія раней прапанавалі шпіёніць за беларусамі на акцыі, цяпер спрабуюць скрасці тэлеграм-акаўнты беларусаў.

Калаж «Нашай Нівы»

Некалькі акаўнтаў ад раніцы нядзелі распаўсюджваюць паведамленне, у якім напісана, што можна паглядзець трансляцыю сустрэчы з Ціханоўскімі:

Прыклад паведамлення ў адным з чатаў

Па спасылцы зашыты фішынгавы сайт. Ён просіць зайсці ў тэлеграм, выкарыстоўваючы вашы звесткі. Пасля гэтага ён перадасць гэтыя звесткі таму, хто валодае спасылкай:

Скрыншот фішынгавага сайта

Учора гэты ж акаўнт («Максім», id8080090354) шукаў людзей на «падпрацоўку». Ён прапаноўваў фатаграфаваць беларусаў Літвы на сустрэчы з Ціханоўскімі. Расцэнкі — 1 еўра за 1 твар чалавека.

У атацы сёння задзейнічаныя яшчэ тры акаўнты з іншымі ID — 7529962816, 7563627607 і 7566269452. Ад раніцы яны распаўсюджвалі афішу сустрэчы з Ціханоўскімі з іншым часам і месцам.

Таксама ўчора распаўсюджваліся паведамленні, што калі прыйсці ў павільён Candy Pop у гандлёвы цэнтр па адрасе Гедыміна, 9 і паказаць нацыянальную сімволіку, то вам дадуць энергетычны напой.

Прыклад фальшывай абвесткі ў адным з чатаў.

Чытайце таксама:

Спецслужбы прыдумалі новы спосаб, як збіраць фота беларусаў замежжа з сустрэчы з Ціханоўскімі

Спецслужбы шукаюць фатографаў на мітынг Ціханоўскіх праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі

Спецслужбы пад выглядам «друку сімволікі і сцягоў» спрабуюць падбіць беларусаў замежжа перадаць свае асабістыя звесткі

Каментары да артыкула