БЕЛ Ł РУС

Аўстрыя ўводзіць абавязковыя работы для бежанцаў з жорсткімі санкцыямі за адмову

28.06.2025 / 8:10

Nashaniva.com

З 1 ліпеня федэральная зямля Бургенланд у Аўстрыі ўводзіць правіла аб абавязковай грамадска карыснай працы для бежанцаў. 

Ілюстрацыйнае фота Hussein Ibrahim / AP

Як паведамляе рэгіянальны ўрад, атрымальнікі прытулку павінны будуць, напрыклад, даглядаць паркі, дапамагаць у дамах састарэлых або займацца прыбіраннем, піша Bild.

За гадзіну працы прадугледжана аплата 1,6 еўра. Адмова ўдзельнічаць двойчы без важнай прычыны цягне за сабой сур'ёзныя наступствы.

У гэтым выпадку, як патлумачыла міністр сацыяльнай палітыкі Бургенланда Даниэла Вінклер, чалавеку пагражае страта базавай дапамогі — простае месца для сну замест кватэры, ніякага медыцынскага страхавання, толькі мінімальнае харчаванне і базавае лячэнне.

«Той, хто пастаянна атрымлівае падтрымку ад дзяржавы, павінен таксама браць на сябе адказнасць і нешта аддаваць грамадству», — дадала Вінклер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула